2012-09-02 14:55:30

Папа памаліўся са сваімі былымі студэнтамі


RealAudioMP3 Раніцай 2 верасня Бэнэдыкт XVI узначаліў св. Імшу, якая прайшла ў Кастэль Гандольфа ў рамках традыцыйнай сустрэчы “Кола вучняў прафесара Ратцынгера” – аб’яднання былых студэнтаў у якіх Папа выкладаў будучы прафесарам рэгенсбургскага універсітэта. У сваёй гаміліі Папа звярнуў увагу на тое, што Закон, які Ізраэль атрымаў ад Бога, гэта закон, які дае сапраўдную мудрасць. “Гаворка ідзе пра дар, якому трэба радавацца. Гэта не плён уласнай геніальнасці, які можа прысвесці да трыумфалізма”, - падкрэсліў Святы Айцец. “Мы атрымалі мудрасць, якая з’яўляецца праўдай, мы ведаем як жыць і паміраць, бо Хрыстус, гэта жыццё і праўда. Тут няма месца для ніякага трыўмфалізма, але толькі для радасці і ўдзячнасці за атрыманы дар”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

Папа звярнуў увагу на небяспеку таго, што з цягам часу чалавечыя звычаі злучыліся з Божымі дарамі, але адначасова схавалі мудрасць якую Бог падарыў. Гэта, на думку Святога Айца, можа прывесці Касцёл да трыўмфалізма, праслаўлення самаго сябе. “Так, у гэтай фазе мы бачым толькі тое, што зрабілі мы, і не знаходзім больш радасці веры. Так мы не можам сказаць, што гэта Бог нас навучыў праўдзе і таму, што такое чалавек”, - адзначыў Пантыфік.

Ён падкрэсліў, што сёння такое перамешванне адбылося паміж паняццямі праўды і неталерантнасці. “Казаць аб тым, што маю праўду, азначае быць неталерантным”, - адзначыў Папа. Ён заўважыў, што нельга казаць “валодаю праўдай”, бо гэта мы належам праўдзе, якая з’яўляецца нечым жывым. “Праўда, якой з’яўляецца Хрыстус, прыйшла да нас у Эўхарыстыі і увайшла ўнутр нас, каб ачысціць ад нашай беднасці, эгаізма і бачання хрысціянства толькі ў якасці сістэмы звычаяў”, - сказаў Бэнэдыкт XVI. Ён падкрэсліў, што неабходна нанова навучыцца дазволіць праўдзе весці нас і такім чынам з нашай дапамогай, яна зможа заззяць дзеля збаўлення свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.