2012-09-01 16:24:31

Фільм “Кларыскі” на Венецыянскім фестывалі


RealAudioMP3 Рэлігійная тэматыка працягвае ўздымацца падчас Венецыянскага кінафестывалю. Пасля фільма “Фундаменталіст паняволі”, паказанага ў першы дзень кінаформа, 1 верасня аматары кіно мелі магчымасць пазнаёміцца з 21-хвіліннай дакументальнай стужкай італьянскага рэжысёра Ліліаны Кавані пад назвай “Кларыскі”. Аўтар фільма з шасцю членамі здымачнай групы, здолелі паразмаўляць з групай кляўзуровых законніц аднаго з італьянскім кляштараў.

У фільме сёстры, сабраныя разам перад аб’ектывамі двух тэлекамер, імправізавана і шчыра адказваюць на такія самыя імправізаваныя пытанні аб веры, малітве, уваскрасенні, нават аб адносінах з мужчынамі. Асабліва на пытанні аб ролі жанчын у Касцёле сёстры адказваюць без дыпламатычнасці ці замоўчвання некаторых сваіх меркаванняў. Гледачу становіцца відавочна, што над гэтай тэмай законніцы шмат разважалі і сфармуліравалі дакладную пазіцыю, адзначае сённяшняя “L’Osservatore Romano”. Паводле іх у Касцёле недаацэньваецца патэнцыял жанчын і часта іх роля зводзіцца толькі да таго, каб маліцца, але не думаць.









All the contents on this site are copyrighted ©.