2012-09-01 12:16:32

Святы Айцец прывітаў удзельнікаў “Genfest”


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI прывітаў і ўдзяліў благаслаўленне ўдзельнікам хрысціянскай моладзевай сустрэчы “Genfest”, якая з 31 жніўня па 2 верасня праходзіць у Будапешце па ініцыятыве руху “Факаляры”. У тэлеграме скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарцызіо Бэртонэ адзначаецца, што Святы Айцец, “лічыць гэты горад, на ўсіх яго рознях, яскравым сімвалам, памкненняў, якія носяць у сябе шматлікія маладыя людзі, што сабраліся, каб паўдзельнічаць у падзеі пад назвай “Будаваць масты братэрства”. “Многія масты, які ляжаць над Дунаем і злучаюць два старажытных паселішча – Буду і Пешт і робяць з іх адно, былі разбураны падчас ІІ Сусветнай вайны. Аднак, з попелу гэтага жудаснага канфлікту нарадзілася рашэнне будаваць мір на трывалым фундаменце, рашэнне, якое стала натхненнем для заснавання руху “Факаляраў”. Масты Дуная былі адбудаваны зноў, а міжнародная супольнасць пастанавіла знішчыць, адзін раз і назаўсёды, усе ўмовы, якія б маглі прывесці да яшчэ аднаго канфлікта ў будучыні”, - гаворыцца ў пасланні.

Адзначаецца, што “ў той час, як Будапешт, разам з большай часткай Усходняй Еўропы працягваў пакутаваць пад ціскам таталітарнага рэжыму, таксама і тут узнікалі новыя магчымасці для свабоды і братэрскай салідарнасці пасля заканчэння халоднай вайны”. “Жадаю, каб гэты цудоўны горад стал знакам надзеі і натхнення для ўсёй сабранай моладзі, каб працягнуць руку сяброўства тым, хто паходзіць з іншых кантынентаў і культур і такім чынам “надаць кшталт еднасці i спакою
гораду чалавека, робячы яго ў пэўнай ступені прадвесцем Божага горада без межаў”, - гаворыцца Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.