2012-09-01 12:51:42

Касцёл перажывае адыход у вечнасць кардынала Марціні


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю кардынала Карла Марыя Марціні, які адыйшоў у вечнасць вечарам 31 жніўня. Папа падкрэсліў, што памерлы іерарх перажываў цяжкую хваробу “з душэўным супакоем і даверлівым адданем волі Пана”. Ён запэўніў вернікаў Міланскай архідыяцэзіі, якую на працягу доўгага часу ўзначальваў кардынал Марціні, а таксама блізкіх іерарха ў сваім “глыбокім удзелы ў іх болю, з любоўю успамінаючы дарагога брата, які шчодра служыў Евангеллю і Касцёлу”. Святы Айцец нагадаў аб працы кардынала Марціні ў якасці рэкратара Папскага Грыгарыянскага універсітэта, Папскага біблійнага інстытута, а таксама пастыра Міланскай архідыяцэзіі. “Я ўзгадваю аб яго кампетэнтным і дбайным служэнні Божаму Слову, заўсёды ўсё больш адкрываючы касцёльнай супольнасці скарбы Святога Пісання, асабліва праз распаўсюджванне “Lectio Divina”, - напісаў Папа.

Таксама свае спачуванні ў сувязі са смерцю кардынала Марціні скіраваў кардынал Джяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Ён падкрсэліў здольнасць памерлага іерарха заахвочваць “да знаёмства і разважання над Божым Словам усіх членаў Божага народа, а таксама многіх людзей, якія шукаюць праўду”.

Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы і дырэктар Ватыканскага радыё таксама падкрэсліў асаблівы дар камунікацыі кардынала Марціні. “Гаворка ідзе пра біскупа, які сваім словам, шматлікімі кнігамі новымі душпастырскімі ініцыятывамі быў здольны плённа сведчыць і абвяшчаць веру людзям нашага часу, атрымліваючы прызнанне і павагу ад людзей блізкіх і далёкіх, натхняючы да выканання свайго служэння многіх братоў у біскупсктве ў розных частках свету”, - сказаў езуіт. Кс. Ламбардзі адзначыў, што спадчына пакінутая кардыналам Марціні з’яўляецца каштоўнай, і над ёй неабходна сур’ёзна паразважаць шукаючы шляхі для “новай евангелізацыі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.