2012-09-01 16:25:06

Кардынал Бэртонэ: Еўропа патрабуе салідарнасці


RealAudioMP3 “Еўрапейскі Саюз патрабуе большай салідарнасці”, сказаў у размове з журналістамі кардынал Тарцызіо Бэртонэ. Гаворачы аб крызісе, які перажывае Стары кантынент, а таксама яго некаторых асабліва слабых рэгіёнах, іерарх падкрэсліў, што іх нельга пакідаць адзін на адзін з сучаснымі праблемамі. Паміж краінамі Еўрасаюза павінен панаваць не эгаізм, але салідарнасць, падкрэсліў іерарх. Кардынал Дзяржсакратар адзначыў, што перакананы ў тым, што кожная краіна здольная знайсці ў сябе сілы неабходныя для пераадолення крызіса, але калі сёння, так шмат гаворыцца аб эканамічным і палітычным адзінстве, пераглядзеце дамоваў і існуе па-сапраўднаму жыданне захаваць адзіную Еўропу, то неабходна вырашэнне гэтых пытанняў звязваць з салідарнасцю. Менавіта ідэал свабоды і салідарнасці павінен, на думку кардынала Бэртонэ, характарызаваць будучыню кантынента.








All the contents on this site are copyrighted ©.