2012-08-31 10:46:14

“L‘Osservatore Romano”: праблема недахопу вады зноў у цэнтры ўвагі


RealAudioMP3 Недахоп вады і выклікі з ім звязаныя зноў у цэнтры увагі. Менавіта 31 жніўня ў Стакгольме заканчвае сваю працу Сусветны водны тыдзень арганізаваны Міжнародным інстытутам вады. Каля 2 тыс. менэджэраў, палітыкаў, экспертаў і прадстаўнікоў розных грамадскіх арганізацый сабраліся ў сталіцы Швецыі, каб прыняць удзел у штогадовым форуме прысвечаным праблемам недахопу вады. На яе важнасць звярнуў ўвагу, са старонак “L‘Osservatore Romano” супрацоўнік Папскай рады “Iustitia et pax” Тэбальда
Вінчыгуэра. Ён падкрсэліў, што форумы прысвечаныя гэтай тэме праходзяць кожны год з 1991 г. па ініцыятыве Міжнароднага інстытута вады, які знаходзіцца ў Швецыі і з’яўляецца самай аўтарытэтнай установай, што дзейнічае ў гэтай сферы.

Тэмы, якія абмяркоўваюцца ў Стакгольме розныя і складаныя. Сярод іх тэхнічныя пытанні, якія ўплываюць на памяншэнне вады, такія як урбанізацыя і кліматычныя змены, але таксама сацыяльныя аргументы звязаныя з адукацыяй і спрыяннем фарміравання свядомасці патрэбы эканомнага выкарыстання такога каштоўнага рэсурса як вада. Акрамя таго, эксперты распрацоўваюць праекты, якія павінны дапамагчы сфармуліраваць канкрэтныя мэты для дасягнення ў бліжэйшай будучыні. “Неабходна пажадаць, каб тэхнікі і эксперты, якія рознымі спосабамі ўплываюць на палітыку і рашэнні дзяржаў, былі ў стане, працаваць не ў пустую, але максімальна спрыяючы вырашэнню праблем з вадой у глабальным кантэксце, у кантэксце пераменаў, у свеце, які патрабуе добрага кіравання вадой”, - адзначыў супрацоўнік Папскай рады.







All the contents on this site are copyrighted ©.