2012-08-31 10:54:28

Памёр кардынал Карла Марыя Марціні


RealAudioMP3 31 жніўня адыйшоў да жыцця вечнага 85-гадовы кардынал Карла Марыя Марціні.
Кардынал, які належаў да ордэну езуітаў, быў арцыбіскупам Міланскім (адной з самых важных касцёльных адміністрацыйных адзінак у Італіі) з 1979 па 2002 г. Пасля гэтага ён вывучаў біблістыку ў Святой Зямлі, але быў вымушаны вярнуцца ў Італію ў сувязі з праблемамі са здароўем. Кардынал Марціні – вядомы ў свеце пісьменнік і аўтар кніг на самыя розныя тэмы. Ён заўсёды вёў адкрыты на дыялог з сучасным грамадствам і нават да нядаўняга часу меў прыватную рубрыку на старонках аднаго з самых папулярных свецкіх італьянскіх друкаваных выданняў “Corriere della sera”. У ёй іерарх адказваў на пытанні чытачоў і шмат рабіў, каб мець з імі сталы і цікавы дыялог.


Цяпер да Кардынальскай Калегіі належаць 206 членаў, з якіх 118 маюць права ўдзельнічаць у выбарах Папы. 88 кардыналаў перасякнулі 80-гадовую ўзроставую мяжу.







All the contents on this site are copyrighted ©.