2012-08-31 14:48:32

Лётчыкі з Сан-Марына наведаюць Бэнэдыкта XVI


RealAudioMP3 9 верасня група лётчыкаў з Сан-Марына, разам з паслом гэтай краіны пры Апостальскай Сталіцы, наведае летнюю рэзідэнцыю Папы ў Кастэль Гандольфа. Іх палёт будзе прымеркаваны да 1712-й гадавіны заснавання краіны святым, імя якога яна носіць. Лётчыкі ўрачыста ўручаць Святому Айцу адну з літаграфій выкананых мясцовай мастачкай з нагоды дзяржаўнага свята. Палёт і ўручэння падарунка Папе адбудзецца ў рамках святкавання дня заснавання краіны. Гэта будзе прывітаннем і асабістай падзякай капітанаў-рэгентаў Сан-Марына Бэнэдыкту XVI за мінулагодні візіт у гэту краіну.









All the contents on this site are copyrighted ©.