Ватыканская газета аб фільме “Фундаменталіст паняволі”
Марыць аб Амерыцы
ў неадпаведны момант, дасягнуць поспеху да якога ішоў гадамі, менавіта 11 верасня
2001. Гэта адбылося з Чангізам, пакістанцам, галоўным героем папулярнага рамана Машын
Аміды “Фундаменталіст паняволі”, паводле якога індыйская рэжысёр Міра Наір паставіла
фільм, што адкрываў кінафестываль у Венецыі. Менавіта, на гэту стужку, паказаную па-за
конкурснай праграмай кінафорума, звяртае увагу сённяшняя “L’Osservatore Romano”. “Разам
з хмарачосамі-блізнятамі ў тую раніцу, калі была разбурана упэўненасць свету, знікла
таксама і яго. Затым пачуццё падазронасці і адчужанасці, які ўрываюцца ў Злучаныя
Штаты, паняволі прыводзяць яго на тэрыторыю насілля, сутыкнення”, - адзначае ватыканскае
выданне.
Падкрэсліваецца, што фільм “Фундаменталіст паняволі” канешне не першы,
прысвечаным гэтай тэме, але яго перспектыва новая, цікавая і не столькі адважная,
колькі стрымана шляхетная. “Я хацела паспрыяць працэсу аздараўлення і прымірэння,
каб пераадоліць блізарукасць, якая акружае нас, каб аднавіць дыялог паміж Усходам
і Захадам, паміж ісламскім светам і ЗША, які да гэтага моманту з’яўляецца драматычным
чынам спынены”, - прыводзіць словы рэжысёра фільма ватыканскае выданне. “Фільм і кніга,
аб якіх кажу, ясна паказваюць, што існуе братэрства, узаемнае знаёмства, якое можа,
калі мы гэтага захочам, вылячыць хваробу, якая закранула наша грамадства”, - адзначыла
Міра Наір