2012-08-30 11:51:05

Казахстан: прадстаўнікі Святога Пасаду на канферэнцыі па разбраенні


RealAudioMP3 29 жніўня у Казахстане прайшла Міжнародная канферэнцыя па пытаннях атамнага разбраення. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі 150 краін свету, якія падкрэслілі неабходнасць ратыфікацыі трактата аб скрачэнні атамных арсеналаў. Сярод удзельнікаў форума быў таксама Апостальскі нунцый у Казахстане, арцыбіскуп Мігель Маўры Буэндзіа. У інтэрв’ю нашаму радыё іерарх назваў Казахстан краінай, якая можа быць прыкладам для іншых у справе атамнага разбраення, бо валодаючы адзін з самых вялікіх атамных арсеналаў у свеце адмовілася ад яго не патрабуючы нічога ўзамен. “Часам вялікія ўчынкі – гэта за якія нічога не патрабуеш наўзаем. Чаму павінны гэта рабіць? Бо гэта служыць для дабра ўсіх”, - сказаў дыпламат.

Арцыбіскуп Буэндзіа адзначыў, што Казахстан можа быць таксама прыкладам у міжрэлігійным дыялогу і мірным суіснаванні паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў. “Гэта краіна з мусульманскай большасцю. Ёсць шмат праваслаўных, а таксама католікаў – больш чым 100 тыс., дэпартаваных у часы Сталіна. Рускія – у большасці праваслаўныя, але немцы, палякі і беларусы – католікі. Мы жывем усе разам”, - сказаў дыпламат.

Прадстаўнік Святога Пасаду расказаў, што кожныя тры гады ў гэтай краіне адбываюцца рэлігійныя кангрэсы, у якіх заўсёды прымае ўдзел дэлегацыя з Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.