Англійскі біскуп: Паралімпіяда – магчымасць святкаваць чалавечнасць
Паралімпіяда з’яўляецца
не толькі спартыўным мерапрыемствам, але таксама вялікай магчымасцю для таго, каб
святкаваць чалавечнасць. Аб важнасці духоўнасці ў гэтай падзеі ў інтэрв’ю нашаму радыё
расказаў біскуп Брэнвудскі Томас Маккахан. Менавіта на тэрыторыі яго дыяцэзіі знаходзяцца
спартыўныя комплексы у якіх праходзіць лонданская Паралімпіяда.Іерарх адзначыў, што
гэта мерапрыемства для многіх з’яўляецца стымулам для таго, каб перамагчы ўласныя
абмежаванні. Таму яно нясе ў сабе глыбокае натхненне.
Біскуп расказаў таксама,
што Касцёл у Лондане вядзе шырокую працу сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
“У нашай дыяцэзіі ёсць святар, які клапоціцца менавіта аб інвалідах – людзях рознага
ўзросту з асаблівымі цяжкасцямі. Ён арганізуе для іх канікулы, суправаджае падчас
штогадовых пілігрымак у Лурд, а яны, са свайго боку, стымуліруюць іншых людзей”, -
расказаў біскуп Маккахан.
Іерарх выразіў спадзяванне, што падчас Паралімпійскіх
гульняў у Лондане духоўны аспект злучыцца з фізічным. “Ян Павел ІІ шмат казаў аб тэалогіі
цела і інтэграцыі паміж фізічным і духоўным вымярэннем. Так як мы паяднаныя ў нашым
супольным паходжанні – якое заключаецца ў падабенстве на Бога – мы таксама паяднаныя
ў нашай дзейнасці дзеля поўнага выкарыстання нашага патэнцыяла. “Я заўсёды кажу, што
мы ўсе перш за ўсё пакліканы несці факел, а не перамагаць. Жыццёвае спаборніцтва –
не для пераможцаў, а для тых, хто стаў на яго шлях!”, - сказаў англійскі іерарх.