2012-08-29 11:00:36

“100 пытанняў – 100 адказаў”. Ці ёсць доказы неўваскрасення Езуса?


RealAudioMP3 Вечарам 30 сакавіка 1980 г. ў супрацоўніка іерусалімскага Музея Ракфеллера прафесара Юзэфа Гата зазваніў тэлефон. “Прафесар, прыязджайце хутчэй, мы наткнуліся на старажытную магілу!”, - паведаміў голас у слухаўцы. Для навукоўцы гэты выезд быў абавязковым, бо ў Іерусаліме, кожная археалагічная знаходка павінна быць зафіксавана і задакументавана ў прысутнасці адпаведнага спецыяліста. Асабліва гэта тычыцца старажытных магіл – артадаксальныя яўрэі патрабуюць, каб рэшткі памерлых былі перапахаваны, бо іх супакой з’яўляецца сакральным. Прафесар Гат, запісаў адрас дзе была знойдзена магіла і паабяцаў прыехаць праз 15 хвілін. Ён узяў з сабой блакнот, маленькі фанарык і ключы ад машыны. Праз некаторы час ён пад’язджаў да Усходняга Тальпіота – паўднёвага раёна Іерусаліма, дзе яго чакалі некалькі рабочых.

Знойдзеная імі магіла, як і многія іншыя, знаходзілася ў пячоры. Яе разны франтон сведчыў, што яна належала мясцовай заможнай сям’і. Калі Гат увайшоў унутр цёмнага памяшчання, ён не быў асабліва здзіўлены знаходцы. Тут быў пакой квадратнай формы. Уздоўж адной з яго сценаў цягнулася доўгая лава, на якой традыцыйна намашчалі алеем і закручвалі ў тканіны целы памерлых. Па баках знаходзіліся шэсць тунеляў у якіх размяшчаліся дзесяць асарыяў – асаблівых яўрэйскіх пахавальных саргафагаў зробленых з камення. Прафесар Гат так і запісаў “дзесяць асарыяў, ці дакладней дзевяць, бо адзін з іх быў разбіты”.

Праз некалькі дзён калегі навукоўцы зрабілі фотаздымкі на месцы знаходкі, а парэшткі памерлых былі перапахаваны на моглілках. Дзевяць асарыяў былі перавезены ў архіў Музея Ракфеллера. На пяці з іх былі напісаны імёны памерлых: Марыя з Марыямены; Ехуда, сын Ешуа; Матя; Ёсэ. Гэта былі вельмі распаўсюджаныя ў старажытнасці імёны і ў іх не было нічога незвычайнага. Толькі апошні саргафак выклікаў усмешку археолага. На ім было напісана: “Ешуа, сын Ехасефа” – “Езус, сын Юзэфа”. “Калі гэтыя знаходкі патрапяць у рукі журналістаў з жоўтай прэсы, для нас наступіць сапраўднае пекла. Для прэсы мяне на працы няма”, - сказаў прафесар Гат сваёй сакратаршы. Праз некаторы час, аднак, аб знаходцы ўсе забылі. Але праз 14 гадоў узгадалі журналісты і сцэнарысты. На падставе інфармацыі аб саргафагу з іменем “Езус, сын Юзэфа” падцверджанай “спецыялістамі”, яны каналы “BBC” i “Discovery Chanel” знялі некалькі фільмаў і праграм аб альтэрнатыўнай гісторыі жыцця Хрыста – нібыта Езус быў звычайным чалавекам, які памёр і быў пахаваны, а ніякага уваскрасення не было – бо археолагі знайшлі яго парэшткі ў саргафагу.

Аб знаходцы стала шырока вядома дзякуючы “Каталогу яўрэйскіх асарыяў”, апублікаваным Музеем Ракфелера ў 1994 г. У ім былі змешчаны фотаздымкі і 895 старажытных саргафагаў, 220 з якіх былі падпісаны. З 160 саргафагаў належалі мужчынам. Сярод іх было 26 з іменем Сымон, 19 - Юзэф, 18 – Іуда, 16 – Лазар, 12 – Ян і 11 – Езус. З 80 жаночых асарыяў 20 належалі жанчынам з іменем Марыя, 11 – Марта і 8 Саломэ.

Паводле прыблізных статыстычных дадзеных адносна 80 тыс. жыхароў Іерусаліма магчымасць знайсці “Езуса, сына Юзэфа” была прыкладна адна з 240. Трэба ўлічваць, што гэтыя дадзеныя грунтуюцца толькі на тых магілах, якія падпісаны – яны звычайна належалі багатым сем’ям, якіх у Іерусаліме было толькі каля 50.

Езуса Хрыста на працягу жыцця называлі “Езусам з Назарэта”, для таго, каб адрозніваць ад Яго цёсак. На таблічцы, якую напісаў Пілат, Ён названы “Езусам з Назарэта, каралём юдэяў”. У сваім родным горадзе яго называлі “сын цесляра”. Так было прынята называць людзей у старажытным Ізраэле: на Айчыне – па бацьку, а на чужыне – па месцы паходжання. Іншыя прыклады: “Іўда Іскарыёт”, “Юзэф Арыматэйскі”, “Сымон Кірынеец”, “Марыя Магдалена”. Тое, што на магіле знойдзенай у раёне Тальпіот усе імёны былі падпісаны імем па бацьку сведчыць аб адным: пахаваныя былі жыхарамі Іерусаліма.

Канешне, для тых, хто больш-менш ведае Новы Запавет вядома, што Святая Сям’я была беднай: Юзэф быў рамеснікам, ён ахвяроўваў у святыні галубоў, як рабілі бедныя, а не ягнятаў – як заможныя, а сам паходзіў з Назарэта. Як магла бедная назарэтская сям’я быць пахаванай у багатай магіле ў Іерусаліме?

Акрамя таго, немагчымым было б тое, каб вучні Езуса прапаведвалі вечнае жыццё ўслед за Тым, хто быў пахаваны непадалёк у падпісаным саргафаку. Немагчыма, каб сінедрыён, фарысеі і ворагі Хрыста не ведалі дзе яго магіла. Немагчыма, каб дзясяць мужчын былі гатовы аддаць жыццё за гэты падман і казаць, што “быў забіты Творца жыцця, але Бог Яго уваскрасіў і мы таму сведкі”. Трэба адзначыць, што сведкаў гэтага было нашмат больш.

Аб тым, што Езус не меў сваёй уласнай магілы вядома таксама з тэкстаў Святога Пісання. Менавіта таму, яго цела было пахавана ў “новай магіле” члена сінедрыёна Юзэфа Арыматэйскага, якая знаходзілася на гары Сіон, недалёка ад Галготы. Гэта месца шанавалася хрысціянамі з самых першых стагоддзяў. У ІІ ст. імператарар Адрыян, каб абразіць хрысціян, пабудаваў над ім храм Венеры, а на Галгоце ўстанавіў статую паганскай багіні прыгажосці. Гэтыя пабудовы былі разбураны ў перыяд праўлення імператара Канстанціна. А на іх месцы быў пабудаваны храм Уваскрасення з Гробам Пана, якія штогод наведваюць тысячы пілігрымаў.

Кожны год, звычайна перад Пасхай, пераважна ў англасаксонскіх медыя з’яўляюцца фільмы і перадачы, якія ставяць пад сумнівы боскасць Езуса. Гаворка ідзе пра знойдзеныя магілы Хрыста, сакрэтныя Евангеллі, рэканструкцыі вобразу Пана, на якіх Ён чамусці нагадвае раннюю стадыю неандэртальца, а не Сына Божага. Існуе цэлая індустрыя, якая стварае альтэрнатыўную гісторыю хрысціянства – праект, які мае мала супольнага з рэчаіснасцю , аднак нягледзячы на гэта расвіваецца насустрач сваёй мэце.

Паводле кнігі Міхаэля Хэзэмана "Contro la Chiesa" падрыхтаваў Аляксандр Панчанка







All the contents on this site are copyrighted ©.