2012-08-29 13:23:39

Славакія: Еўрапейскі сямейны кангрэс


RealAudioMP3 29 жніўня ў славацкім Трнаве пачаўся VII Еўрапейскі сямейны кангрэс. Яго арганізатары – славацкае аддзяленне Міжнароднай канфедэрацыі рухаў хрысціянскіх сем’яў, епіскапат гэтай краіны і Трнаўская архідыяцэзія. Сярод удзельнікаў форума душпастыры, псіхолагі, сацыолагі, бацькі з Славакіі, Чэхіі, Польшчы, Францыі, Іспаніі, Італіі і іншых краін, якія на працягу некалькіх дзён будуць дзяліцца сваім вопытам, ведамі і кампетэнцыямі на тэму “Культура і маральныя каштоўнасці сям’і ў глабалізаваным грамадстве”.

Мэта сустрэчы заключаецца ў тым, каб сумесна паразважаць аб эвалюцыі, сучасным разуменні і новых задачах, якія стаяць перад сям’ёй ў зменлівым культурным, маральным і этычным кантэксце. Удзельнікі форума пагавораць аб значэнні фундаментальных сямейных каштоўнасцяў, уплыве СМІ і эканамічнага крызіса на сям’ю, а таксама праблемах звязаных з алкаголем, наркотыкамі і іншымі залежнасцямі.








All the contents on this site are copyrighted ©.