2012-08-29 13:41:33

Святы Пасад абвяргае чуткі аб новых абвінавачаных у справе “vatileaks”


RealAudioMP3 Навіна аб тым, што падчас раследвання справы аб крадзяжу ватыканскіх дакументаў было ўстаноўлена каля 20 падазраваных, не мае пад сабой ніякіх фундаментаў. Аб гэтым 29 жніўня ў размове з журналістамі паведаміў віцэ-кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Чыра Бэнэдэцціні. Такім чынам святар пракаментаваў з’яўленне у некаторых італьянскіх СМІ інфармацыі аб нібыта “падрабязнасцях” раследвання справы “vatileaks”. Непраўдзівая інфармацыя была распаўсюджана на працягу апошніх некалькіх дзён.








All the contents on this site are copyrighted ©.