2012-08-28 12:38:47

Святы Айцец спачувае ахвярам трагедыі ў Венесуэле


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI спачувае ахвярам трагедыі на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Венесуэле, у выніку якога загінула 39 чалавек. У тэлеграме скіраванай на імя старшыні епіскапата гэтай краіны арцыбіскупа Дыега Санчаса, Папа адзначыў, што моліцца аб вечным супакоі для памерлых і выражае сваю блізкасць параненым і членам сем’ям загінуўшых. “Акрамя таго, Святы Айцец заклікае усе грамадзянскія і касцёльныя супольнасці Венесуэлы з любоўю і ў духу хрысціянскай салідарнасці аказаць дапамогу тым, хто згубіў жыллё і асабістую маёмасць”, - гаворыцца ў пасланні падпісаным кардыналам Дзяржсакратаром Тарчызіо Бэртонэ.Выбух на буйнейшым у Венесуэле НПЗ, які знаходзіцца каля горада Амуай, адбыўся 25 жніўня каля 01.00 гадзіны па мясцовым часе. Яго прычынай, хутчэй за ўсё стала уцечка газа. У выніку трагедыі загінулі 39 чалавек, большасць з якіх складаюць ахоўнікі прадпрыемства, і яшчэ каля 80 атрымалі раненні. Былі пашкоджаны таксама каля 200 будынкаў на тэрыторыі завода і за яго межамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.