Копія статуі Хрыста Збаўцы будзе вандраваць па свеце
29-31 жніўня на плошчы
перад парыжскім катэдральным касцёлам Нотр-Дам будзе знаходзіцца амаль чатырохметровая
копія статуі Хрыста Збаўцы з распрасцёртымі рукамі – славутага сімвала Рыа-дэ-Жанейра.
Менавіта гэты горад прыме ў 2013 г. каля 2 млн. удзельніках Сусветных дзён моладзі,
а статуя будзе нагадваць людзям розных культур аб гэтым моладзевым форуме. Статуя
Хрыста Збаўцы, якая 12 кастрычніка 2011 г. адзначыла сваё 80-годдзе была абрана ў
якасці “пілігрыма супакою”. Яе паменшаныя копіі будуць “вандраваць” па розных частках
свету. Яна мае 3,8 м у вышыню і была зроблена скульптарам Адзілонам Лімам і майстрамі
з Рыа. Пасля Парыжа, статуя будзе выстаўлена ў канадскім Таронта, затым у японскім
Токіа і мазамбікскім Мапута. Благаславіць яе дапаможны біскупа Парыжа Эрык дэ Мулін-Бефо
ў прысутнасці рэктара санктуарыя Хрыста Збаўцы а. Амара Рапоса. “Хрыстус з распрасцёртымі
рукамі з’яўляецца самым галоўным сімвалам Рыа-дэ-Жанейра і выходзіць насустрач турыстам,
пілігрымам розных культур і краін паходжання, паказваючы што Рыа – гэта адкрыты і
гасцінны горад”, - прыводзіць словы а. Рапоса агенцтва “SIR”.