2012-08-27 12:06:34

Рэалізаваць поўнае прымірэнне польскага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы


RealAudioMP3 26 жніўня каталіцкія біскупы Польшчы на завяршэнне свайго пасяджэння ў санктуарыі ў Яснай Гуры апублікавалі пасланне да вернікаў краіны. У ім іерархі ўзгадалі аб візіце ў іх краіну Патрыярха Кірыла, Мітрапалітва Маскоўскага і Усяе Русі і аб падпісанні з ім 17 жніўня сумеснага паслання да польскага і расійскага народаў. “Гэтае пасланне адкрывае новую старонку ў адносінах паміж нашымі Касцёламі і народамі, а таксама ўказвае шлях да прымірэненя паміж пальскім і рускім народамі. Веданне праўды мінулага перыяда і гатоўнасць дараваць адзін аднаму, прапанаваць сумеснае сведчанне Евангеля, асабліва ў вырашэнні цяперашніх праблем- дазволіць яго адолець”, - напісалі польскія біскупы.

Іерархі адзначылі, што мінулы перыяд не можа замкнуць шлях да прымірэння, бо хрысціянская надзея натхняецца Евангелем і знаходзіць новыя сумесныя шляхі. “Намерам двух Касцёлаў: рускага і польскага з’яўляецца развіццё дыялога, заснаванага на праўдзе, даверы, добрай волі і ўзаемазразуменні”, - падкрэслілі прадстаўнікі Канферэнцыі Біскупаў Польшчы. На канец іерархі патлумачылі вернікам, што сумеснае пасланне скіраванае да ўсіх людзей добрай волі, да вернікаў абодвух Касцёлаў, якія абавязаны ў самім Хрысце шукаць шляхі прымірэння, прабачэння і супакою.

Сумеснае пасланне будзе прачатана ва ўсіх Касцёлах Польшчы 9 верасня.








All the contents on this site are copyrighted ©.