2012-08-27 13:40:15

Кіраўніку Ватыканскага радыё кс. Ламбардзі – 70 гадоў


RealAudioMP3 Дырэктару Залы Друку Апостальскай Сталіцы, Генеральнаму дырэктару Ватыканскага радыё і тэлебачання айцу-езуіту Фэдэрыка Ламбардзі 29 жніўня спаўняецца 70 гадоў. Сёння шматлікія СМІ у Італіі расказваюць аб жыццёвым шляху гэтага каталіцкага дзеяча.Кс.Ламбардзі нарадзіўся у месцы Салуцца ў італьянскай правінцыі П'емонтэ. Закончыў каталіцкую школу айцоў-езуітаў. У 18-гадовым узросце ўступіў у навіцыят Турынскай правінцыі Таварыства Езусавага. Закончыў філасофскі факультэт езуіцкага універсітэту “Алаізіянум” у Варэзе, затым - матэматычны факультэт Турынскага універсітэта. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэалогіі ў каталіцкім Універсітэце Франкфурт-на-Майне (Германія). У 1972г. атрымаў святарскае пасвячэнне.
У 1977г. быў накіраваны на пасаду намесніка галоўнага рэдактара часопіса “Civiltà Cattolica” (Каталіцкая цывілізацыя). З 1984 па 1990гг. працаваў Правінцыялам Ордэна езуітаў для Італіі.

26 ліпеня 2006г. Папа Бэнэдыкт XVI прызначыў кс.Фэдэрыка Ламбардзі сваім прэс-сакратаром: езуіт пачынае кіраваць Залай Друку Апостальскай сталіцы і прадстаўляць усе падзеі Святога Пасаду для журналістаў усяго свету, з'яўляючыся для іх найбольш аўтарытэтным “ватыканістам”.

З 1991г. кс. Ламбардзі узначаліў творчы калектыў Ватыканскага радыё, дзе праз некаторы час заняў пасаду Генеральнага дырэктара «Радыё Папы». З нараджэннем Ватыканскага тэлебачання кіруе і гэтай структурай СМІ Ватыкана. Сам ён жартуе, што, магчыма, прадвызначыла гэтыя прызначэнні тое, што бацька быў інжынерам-электроншчыкам . Як і дзядуля, якому дагэтуль удзячныя жыхары італьянскай мясцовасці Дронеро, куды прафесар-сенатар Ламбардзі правёў электычнасць на пачатку ХХст. Прафесарам па фізіцы і электроніцы быў і другі дзядуля Фэдэрыка– па маці, імя якога носіць Турынскі політэхнічны інстытут.

Многія нашы слухачы добра знаёмы з ксяндзом Фэдэрыка Ламбардзі праз яго аўтарскія суботнія сустрэчы “Осtava Dies”, якія развіваюць асноўныя думкі Папы, выказаныя за прайшоўшы тыдзень, і каментуюць асноўныя падзеі ў свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.