2012-08-27 12:50:29

Каталіцкія біскупы Канады аб пастырскай місіі


RealAudioMP3 Канферэнцыя Біскупаў Канады абвясціла, што 29-30 верасня ў краіне пройдзе збор сродкаў на падтрымку канадскіх дыяцэзій для пастрыскай місіі. Іерархі ў сваім пасланні падкрэслілі, што гэты збор сродкаў з’ўяляецца добрай нагодай нагадаць вернікам пра шматлікія ініцыятывы, якія каталіцкія святары Канады здзейснілі ў 2011-2012 г. асабліва ў абароне правоў чалавека ў Нігерыі, Егіпце і Іране. Увага была звернута на беднасць у свеце, сацыяльную несправядлівасць, а таксама на ахову навакольнага асяроддзя.

Акрамя таго канадскія біскупы ў пасланні выказалі заклапочанасць тым, што ў шматлікіх краінах свету рэлігія часта зводзіцца да сферы прыватнага жыцця. “Нядаўнія падзеі на міжнародным і нацыянальным узроўнях паказалі пагрозу для свабоды сумлення і веравызнання”, - заявілі іерархі і дадалі, што Каталіцкі Касцёл ім спрыяе і іх абараняе. “ Гэтыя дзве свабоды не нараджаюцца як прывілея з боку дзяржавы і грамадства, але з’яўляюцца натуральнымі і ўсеагульнымі”, - адзначылі біскупы. Яны нагадалі, што рэлігійная свабода з’яўляецца найглыбейшай выявай свабоды сумлення, першым правам на карысць не толькі аднаго чалавека, але мае таксама станоўчыя вынікі для ўсяго грамадства.








All the contents on this site are copyrighted ©.