2012-08-27 14:50:36

Кардынал Тарксан: паважаць Божы парадак


RealAudioMP3 Кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax” скіраваў спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў штогадовага агульнага пасяджэння Рады Канферэнцый біскупаў краін Лацінскай Амерыкі, што праходзіць у Багаце (Калумбія). “Паўсюдны Касцёл чакае ад лацінаамерыканскіх католікаў іх канкрэтнага ўкладу ў вырашэнне сённяшніх праблем праз усё большую салідарнасць з Богам і братамі”, - напісаў кардынал Тарксан і дадаў, што палепшыць ўмовы жыцця на лацінаамерыканскім кантыненце можна толькі праз адказную фармацыю свецкіх асоб, а таксама праз спрыянне адукацыі, асабліва моладзі. Гэта важнейшая пастырская праца, якая можа карэнным чынам перамяніць да лепшага безчалавечныя сітуацыі.

Іерарх адзначыў, што шматлікія сацыяльныя несправядлівасцші ў Лацінскай Амерыцы прыцямняюць вобраз Бога. “Новая евангелізацыя павінна прапанваць канкрэтныя сведчанні веры, асабліва ў дачыненні да ахвяраў гвалту, беднасці, няроўнасці, тых, хто пазбаўлены годнасці чалавека”.

Іерарх прапанаваў лацінаамерыканскім католікам узяць у рукі энцыкліку “Pacem in Terris” папы Яна ХХІІІ і жыць паводле яе ўказанняў. “Мір на зямлі, глыбокае імкненне да яго чалавечых істот ўсіх часоў, можа быць ўстаноўлены і ўмацаваны толькі ў поўнай павазе да парадку, які ўстанавіў Бог”, - адзначыў кардынал Тарксан.








All the contents on this site are copyrighted ©.