2012-08-27 14:37:56

Кардынал Майснер: Брацтва св. Пія Х павінна поўнасцю прызнаць ІІ Ватыканскі Сабор


RealAudioMP3 Кардынал Ёахім Майснер, арцыбіскуп Кёльнскі на сваім сайце напісаў, што Брацтва св. Пія Х павінна цалкам прызнаць аўтарытэт Папы і рашэнні ІІ Ватыканскага Сабора, у тым ліку дэкларацыю аб рэлігійнай свабодзе, аб адносінах да яўрэяў, а таксама цяперашнюю форму літургіі. На думку іерарха, чарговай ўмовай вяртання лефеврыстаў у супольнасць Каталіцкага Касцёла з’яўляецца прызнанне беспамылкоасц Папы. “Галоўнае заданне Святога Айца- гэта служэнне адзінству, такім чынам, таксама і імкненне да таго, каб Брацтва св. Пія Х вярнулася да супольнасці Касцёла”, - адзначыў іерарх.

Кардынал Майснер падкрэсліў, што Пантыфік стаў наступнікам св. Пятра дзеля таго, каб клапаціцца пра адзінства Касцёла і аднаўляць яго там, дзе яно парушана. Арцыбіскуп Кёльнскі адзначыў, што Бэнэдыкт ХVI неаднаразова выказваў павагу да юдаізма, таксама часта гаварыў аб важнасці дыялогу паміж хрысціянамі і яўрэямі. “Выяўленнем гэтага быў візіт Святога Айца ў сінагогу падчас Сусветных Дзён Моладзі ў Кёльне ў 2005 г. , калі Пантыфік нагадаў словы бл. Яна Паўла ІІ пра тое, што той, хто сустракае Езуса, сустракае юдаізм”, - адзначыў на сваім сайце кардынал Майснер.








All the contents on this site are copyrighted ©.