Заклік папы Пія ХІІ да аднаўлення законнасці не губляе актуальнасці
Сённяшняя “L’ Osservatore
Romano” публікуе без аніякіх выняткаў артыкул са сваёй газеты гадоў ІІ Сусветнай вайны
Вітторыа Эмануэла Арланда, у якім былы старшыня Савета міністраў і будучы старшыня
Палаты дэпутатаў Італіі каментаваў Каляднае Пасланне 1942г. папы Пія ХІІ, дадзенае
праз Ватыканскае радыё. Тагачасны палітычны дзеяч і юрыст спыняецца на сцверджанні
Пантыфіка аб найпершай умове функцыянавання сацыяльнага жыцця – мірнага суіснавання,
што з’яўляецца натуральным правам, якое адлюстроўвае права Божае. Арланда спыняецца
на словах Святога Айца, каб якнайхутчэй паўстала ў цэнтр “прываблівая прыгажосць справядлівага
сацыяльнага парадку – ў веры, з моцай якой змагаюцца і выйграюць добрыя бітвы”. Гаворачы
аб націску Папы на неабходнасць дзеяння дзеля аднаўлення грамадскага парадку, Арланда
адзначаў: “Такім чынам ідзе працяг ідэй Прававой хрысціянскай школы ад часоў Аквіната:сцверджанне
ідэі Дзяржавы, якую хрысціянства нясе праз горкую гісторыю чалавецтва. Дзяржавы, якая
базуецца перш за ўсё на павазе Права (...) Пасланне ўтрымлівае дзве фундаментальныя
ідэі, абедзве неабходныя і разам – дастатковыя”, - прыгадваў Вітторыа Арланда. Першай
ён называе стаўленне аб тым, што “сацыяльнае жыццё не можа ніякім інакшым чынам існаваць,
як толькі ў намаганні захоўваць, развіваць, удасканальваць асобу, якая можа ажыццяўляць
нормы і каштоўнасці рэлігіі і культуры”. А другая – што “канцэпцыя права не можа разглядацца
як самадастатковая норма, незалежная і індывідуальная”. У такой субардынацыі неабходна
рэстаўраваць панаванне права, тлумачыць Арланда словы Папы. “Да ўсяго чалавецтва
звернуты заклік аб фундаментальнай патрэбе, якой не можа быць пазбаўлены ніводзін
народ – ад самых развітых да самых прымітыўных – жыць у прававым грамадстве”, - цытуе
сваю публікацыю часоў ІІ Сусветнай вайны сённяшняя “L’ Osservatore Romano”.