2012-08-24 14:05:45

Экуменічная ініцыятыва: больш увагі да атлетаў з абмежаванымі магчымасцямі


RealAudioMP3 Экуменічная ініцыятыва “More than gold” (“Больш чым золата”) звярнулася з заклікам да прадстаўнікоў розных хрысціянскіх супольнасцяў прысвяціць адну з двух нядзель – 2 ці 9 верасня, салідарнасці з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Нагодай для гэтага сталі Паралімпійскія гульні, якія 29 жніўня пачнуцца ў Лондане. У звароце сцвярджаецца, што гэта падзея дае цудоўную магчымасць падкрэсліць важную ролю людзей з абмежаванымі магчымасцямі і аднавіць намаганні хрысціян па іх уключэнні ў грамадскае жыццё. “More than gold” распрацавала спецыяльныя практычныя парады на Нядзелі Параалімпіяды: напрыклад запрашаць ў хрысціянскія супольнасці мясцовых атлетаў з абмежаванымі магчымасцямі і спрыяць іх удзелу ў св. Імшы, зрабіць адпаведныя прыстасаванні для таго каб аблегчыць уваход ў святыні. Акрамя таго, прапаноўваецца паразважаць над евангельскімі тэкстамі, у якіх Езус запрашае ўбогіх і хворых на свята і здзейсняе цудоўныя аздараўленні. Адзначаецца, што грамадствы не павінны баяцца абмяркоўваць праблемы справядлівасці ў адносінах да інвалідаў, а таксама прыводзяцца дадзеныя Сусветнай Арганізацыі Здароўя, паводле якіх на планеце пражывае больш за 1 млрд. людзей, якія маюць тыя ці іншыя абмежаванасці сваіх псіха-фізічных магчымасцяў.
Паралімпійскія гульні пройдуць у Лондане з 29 жніўня па 9 верасня. Хоць да пачатку спаборніцтваў застаецца яшчэ каля тыдня, аднак большасць атлетаў ўжо прыбылі ў сталіцу Вялікабрытаніі. 24 жніўня жыхары і госці Лондана віталі паралімпійскі агонь, які прыбыў горад.








All the contents on this site are copyrighted ©.