2012-08-24 15:17:18

ЗША: свецкія вернікі заняліся фінансаваннем каталіцкай адукацыі


RealAudioMP3 Адказнасць за фінансаванне каталіцкіх вышэйшых навучальных ўстановаў у штаце Філадэльфія ў ЗША, узяў на сябе спецыяльны прыватны фонд, які стварылі свецкія вернікі, паведамляе сённяшняя “L’Osservatore Romano”. Гэта рашэнне ўжо было названа “гістарычным” у сувязі з тым, што зараз сістэма каталіцкай адукацыі ў гэтай краіне перажывае цяжкасці звязаныя з невялікім фінансаваннем і павялічэннем коштаў. З мэтай эфектыўнага бізнес-кіравання гэтай сферай, свецкія вернікі – бізнесмены і эканамісты, стварылі спецыяльны фонд “Faith in Future Foundation”. З яго дапамогай яны будуць збіраць сродкі неабходныя для эфектыўнай працы 17 вышэйшых навучальных устаноў і 4 прафесійных, у якіх навучаецца каля 15 тыс. студэнтаў.

Паводле стваральнікаў фонда, “існуе патрэба ў падтрымцы і дапамозе з боку прыватных асобаў, а таксама грамадства, ў збору сродкаў для таго, каб паменшыць кошты каталіцкай адукацыі”. Фонд “Faith in Future Foundation” заахвочвае грамадзян штата ахвяраваць грошы на гэту важную для будучыні усяго грамадства сферу.








All the contents on this site are copyrighted ©.