2012-08-23 15:23:57

“Нядзеля для сужэнства” пройдзе ў Шатландыі


RealAudioMP3 26 жніўня, па ініцыятыве Канферэнцыі Біскупаў Шатландыі у гэтай краіне пройдзе акцыя “Нядзеля для сужэнства”. У яе рамках, у 500 парафіях будзе прачытаны пастырскі ліст біскупаў у абарону сужэнства, як саюза паміж мужчынай і жанчынай, а вернікі будуць асаблівым чынам маліцца ў інтэнцыі захавання гэтага інстытута. Такім чынам Касцёл выказвае пратэст супраць ініцыятывы палітыкаў да 2015 г. надаць гомасексуальным саюзам статус законнага сужэнства. Каталіцкія іерархі выступаюць супраць пераакрэслення значэння інстытута, якое фарміравалася на працягу стагодзяў. Кардынал О’Браен, адзначыў, сужэнства – гэта саюз паміж мужчынай і жанчынай і памылковымі з’яўляюцца спробы палітыкаў большасцю галасоў разбурыць гэту рэальнасць. Акрамя таго, у Шатландыі была створана адмысловая камісія пры епіскапаце, якая будзе займацца спрыяннем захаванню хрысціянскага значэння сужэнства і сям’і.








All the contents on this site are copyrighted ©.