Лацінскі Патрыярхат
Іерусаліма асудзіў напады на шматлікія каталіцкія сем’і, а таксама пашкоджанне маёмасці
хрысціян ў адным з жылых кварталаў гэтага горада. Інцыдэнт адбыўся вечарам 20 жніўня.
Канфлікт паміж групамі хрысціянскай і мусульманскай моладзі перарос ў напады на хрысціянскі
квартал у выніку якога пацярпелі каля 80 каталіцкіх сем’яў. Злачынцы пашкодзілі жылыя
дамы і машыны, якія ім прыналежалі. Гэта ўжо трэці напад на хрысціянскі раён Іерусаліма
на працягу апошніх двух гадоў.
Раніцай 22 жніўня на месца інцыдэнта прыбылі,
каб выказаць салідарнасць з пацярпелымі, Лацінскі Патрыярх Іерусаліма Фуад Тваль,
кусташ Святой Зямлі а. Пьербаціста Піццабалла і дапаможны біскуп Іерусаліма Уіяльм
Шомалі. Каталіцкія іерархі падкрэслілі неабходнасць устанаўлення добрасуседскіх адносін
паміж хрысціянамі і мусульманамі і заклікалі спрыяць таму, каб прадухіліць падобныя
сітуацыі ў будучыні.