2012-08-22 13:15:56

Арцыбіскуп Чулікат стаў Пастаянным назіральнікам пры Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў


RealAudioMP3 21 жніўня арцыбіскуп Фрэнсіс Чулікат, Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН, уручыў даверчыя граматы Генеральнаму сакратару Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў Мігуэла Інсульца. Падчас сустрэчы, якая прайшла ў сядзібе гэтай арганізацыі ў Вашынгтоне, абодва размоўцы абмеркавалі палітычную, эканамічную і сацыяльную сітуацыя на амерыканскім кантыненце. Варта нагадаць, што тры дзяржавы гэтага кантынента: Мексіка, Бразілія і ЗША маюць найбольшы лік католікаў у свеце. Да гэтага часу Пастаянным прадстаўніком Святога Пасаду пры Арганізацыі амерыкаснкіх дзяржаў быў Апостакльскі нунцый у ЗША. Аднак Апостальская Сталіца пасля доўгага і дбайнага разгляду сітуацыі вырашыла, што яе прадстаўніком пры гэтай арганізацыі стане яе Пастаянны назіральнік пры ААН.

Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў была заснавана ў 1948 г. Да яе належыць 33 дзяржавы з амерыканскага кантынента, акрамя Кубы, якая ў 1962 г. спыніла сваё членства ў гэтай арганізацыя. Больш за 50-ць краін з усяго свету маюць сваіх прадстаўнікоў пры гэтай арганізацыі ў якасці Назіральнікаў. Такім чынам Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў стала свайго роду “невялікай ААН” і таму яе адносіны з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый з’яўляюцца сталымі і вельмі шчыльнымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.