2012-08-21 14:36:38

Гадавіна першага падарожжа Рымскага Пантыфіка ў Лацінскую Амерыку


RealAudioMP3 44 гады таму 21 жніўня 1968 г. адбыўся першы ў гісторыі візіт Рымскага Пантыфіка на тэрыторыю Паўднёвай Амерыкі. Яго дзейсніў папа Павел VI. Краіна, якой выпаў гонар прымаць Пантыфіка была Калумбія. Менавіта ў сталіцы гэтай дзяржавы, горадзе Багаце, праходзіла ІІ Генаральная Асамблея біскупаў Лацінскай Амерыкі і Эўхарыстычны Кангрэс, у якіх прыняў удзел Павел VI. У праграме візіту Святога Айца была сустрэчы з калумбійскім прэзідэнтам, мясцовым духавенствам, журналістамі, прадстаўнікамі яўрэйскай супольнасці, сталічнымі ўладамі. Акрамя таго, Папа ўдзеліў святарскае пасвячэнне 200 лацінаамерыканскім дыяканам. Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса Павел VI звярнуў увагу на зацікаўленасць Апостальскай Сталіцы ў развіцці народаў, міры і справядлівасці, доказам чаму з’яўляецца апублікаванне энцыклікі “Populorom progressio” і стварэнне Папскай рады “Iustitia et pax”. Папа адзначаў, што бедныя народы маюць права на развіццё, і ніхто не можа іх пакінуць у адзіноце. Ён заклікаў да міжнароднай і сусветнай салідарнасці з імі. “Гэта тычыцца нас, слухаць іх просьбы і намагацца адказаць на іх. Мы кажам ім: дапаможам разам! Вы, як пасланнікі свецкіх уладаў, і мы як прадстаўнікі ўладаў духоўных, павінны супрацоўнічаць у гэтай сферы, дзеля аднаго задання. Наша мэта ідэнтычная, але сродкі розныя. Ад іх гармоніі павінны нарадзіцца, практычныя і плённыя рашэнні, якіх чакае свет”, - казаў Павел VI.








All the contents on this site are copyrighted ©.