2012-08-21 15:17:21

Вялікабрытанія: Касцёл рыхтуецца да Паралімпійскіх гульняў


RealAudioMP3 “Паралімпійскія гульні даюць магчымасць прызнання каштоўнасці патэнцыялу ўсіх людзей для грамадства”, - адзначылі прадстаўнікі Канферэнцыя Біскупаў Англіі і Уэльса, у сувязі з маючымі пачацца 29 жніўня спаборніцтвамі паміж людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Паводле Крысціны Ганджэмі, супрацоўніцы аддзела англійскага епіскапата па справах людзей з інваліднасцямі, паралімпіяда з’яўляецца “унікальным прыкладам веры ў дзеянні і месцам дзе ўсе імкнуцца паказаць свае найлепшыя здольнасці”. Яна адзначыла, што да Паралімпіяды трэба адносіцца з такім жа энтузіязмам і ўвагай, як і да Алімпійскіх гульняў, якія нядаўна праходзілі ў Лондане. Крысціна Ганджэмі падкрэсліла, што часта Паралімпійскія гульні прыпадносяць шмат сурпрызаў, бо іх удзельнікі рыхтуюцца асабліва ўпарта і змагаюцца, дэманструючы такія самыя ўзлёты і падзенні, як і алімпійскія канкурэнты.
У сваю чаргу Джэймс Паркер, адказны за каардынацыю Алімпійскій гульняў 2012 г. пры Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльса заявіў, што 8 верасня у катэдры ў Соўтварку адбудзецца св. Імша з нагоды заканчэння Паралімпіяды. “Мы спадзяемся, што ў св. Імшы прымуць удзел спартсмены-паралімпійцы, якія ўдзельнічалі ў гэтых гульнях, а таксама папярэдніх, католікі і хрысціне іншых веравызнанняў, а таксама вернікі іншых рэлігій ці атэісты”,- адзначыў Паркер.








All the contents on this site are copyrighted ©.