2012-08-20 13:20:45

Рыа-дэ-Жанейра: вернікі прывіталі Алімпійскі сцяг


RealAudioMP3 Пасля заканчэння Алімпійскіх гульняў у Лондане афіцыйны белы сцяг з пяццю кольцамі прыбыў у Рыа-дэ-Жанейра. Менавіта тут у 2016 г. пройдзе наступная летняя Алімпіяда. У сувязі з прыбыццём сімвала гэтага спартыўнага мерапрыемства каля падножжа фігуры Хрыста Збаўцы – сімвала Рыа-дэ-Жанейра, прайшло экуменічнае набажэнства ў якім прынялі ўдзел некалькі тысяч маладых вернікаў. Яны трымалі ў руках сцягі усіх краін свету. “Мы маем надзею, што прысутнасць алімпійскага сцягу ў Рыа заахвоіць нас да яшчэ большай супольнай працы на карысць міру, братэрства і выкаранення насілля ў нашым горадзе”, - сказаў падчас набажэнства арцыбіскуп Рыа-дэ-Жанейра, Арані Тэмпэста.








All the contents on this site are copyrighted ©.