2012-08-19 13:31:58

Святы Айцец да ўдзельнікаў сустрэчы ў Рыміні: Бог жадае шчасця чалавека


RealAudioMP3 19 жніўня Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў “Сустрэчы дзеля сяброўства паміж народамі”, якая традыцына праходзіць у італьянскім Рыміні. Тэма сёлетняга форума “Прырода чалавека і адносіны з бесконцасцю”. Папа адзначыў, што яна з’ўляецца вельмі актуальнай у кантэксце Года веры, які пачнецца ў Каталіцкім Касцёле праз некалькі месяцаў. Пантыфік падкрэсліў, што ў сучасным свеце вельмі “нязручна”, казаць аб чалавеку як аб стварэнні, бо гэта вядзе да неабходнасці прызнання чагосці ці кагосці, хто знаходзіцца па-над чалавекам. Аднак, паводле Папы, гэта натуральная і анталагічная залежнасць ад любячага Стварыцеля, адкрывае веліч і найвышэйшую годнасць чалавека, пакліканага да жыцця, каб увайсці ў адносіны з самім Жыццём – з Богам.

Святы Айцец заклікаў адкрыць вымярэнне сапраўднага чалавечага існавання, якое заключаецца ў разуменні жыцця як паклікання. “Кожная рэч, кожныя адносіны, кожная радасць, а таксама кожная цяжкасць, знаходзіць свой апошні сэнс у тым, што з’яўляецца магчымасцю для адносін з Бясконцым, голасам Бога, які паснаянна кліча нас і запрашае ўзняць вочы, адкрыць у яднанні з Ім поўную рэалізацыю нашай чалавечнасці”, - сказаў Папа. Ён таксама нагадаў словы св. Аўгустына, аб тым, што сэрца чалавека не супакоіцца, пакуль не знойдзе Бога. “Мы не павінны баяцца таго, што Бог просіць нас, праз жыццёвыя сітуацыі, цалкам прысвяціць сябе якой-небудзь асаблівай форме наследвання Хрыста, ў святарстве ці манаскім жыцці”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.

Папа падкрэсліў, што Бог больш за ўсё жадае нашага шчасця і нашай поўнай чалавечай рэалізацыі. “Тады, папросім Яго, дазволіць увайсці і застацца ў веры, якая характарызавала святых, для таго, каб мець магчымасць убачыць зерні дабра, якія Пан сее ўздоўж шляху нашага жыцця і з радасцю прыняць наша пакліканне”, - заклікаў удзельнікаў форума ў Рыміні Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.