2012-08-18 11:26:26

Іспанская плаўчыха прысвяціла свае перамогі Маці Божай


RealAudioMP3 Іспанская плаўчыха Мірэя Бельмонтэ прысвяціла два срэбныя медалі заваяваныя на Алімпійскіх гульнях у Лондане Маці Божай з Мансерат у Барселоне. У сваім профілі ў “Twitter” спартсменка апублікавала фота зробленае з медалямі ў руках на фоне цудатворнай скульптуры, якая вельмі шануецца вернікамі на Пірынейскім паўвостраве. Яна падпісала, што “прысвяціла свае медалі Маці Божай”. Мірэя Бельмонтэ заваявала срэбра ў двух алімпійскіх відах спорту: плаванні вольным стылем на 800 м і 200 м батэрфляем. Яна пачала займацца плаваннем ва ўзросце 4 гадоў па рэкамендацыі дактароў. Выігравала шматлікія спаборніцтвы па плаванні сярод моладзі, а ў 2007 г. стала чампіёнкай свету у плаванні на 400 м вольным стылем.








All the contents on this site are copyrighted ©.