2012-08-18 15:09:07

Кардынал Кох: у Касцёле былі і ёсць антыіўдзейскія тэндэнцыі


RealAudioMP3 “У Каталіцкім Касцёле былі і ёсць антыіўдзейскія тэндэнцыі”, - адзначыў у інтэрв’ю швейцарскаму яўрэйскаму часопісу “Tacheles” кардынал Курт Кох, страшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, які таксама узначальвае Камісію па рэлігійных сувязях з іўдаізмам. Іерарх адзначыў, што антыіўдзейскія тэндэнцыі характэрны для некаторых тэолагаў- традыцыяналістаў, якія кажуць аб адмене Старога Запавету Новым, а таксама ліберальных тэолагаў, якія лічаць іўдаізм рэлігіяй закону, а хрысціянства наадварот – любові. Аб перспектывах адзінства з Братствам св. Пія Х кардынал Кох адзначыў, што яшчэ не можа нічога сказаць. “Пазіцыя Папы адназначная – гэта азначае, што сваю сапраўднасць цалкам захоўвае саборная дэкларацыя “Nostra Aetate” пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій”, - падкрэсліў кардынал Кох.

Гаворачы аб развіцці хрысціянска-іўдзейскіх адносін, іерарх адзначыў, што распаўсюджанае журналістамі меркаванне аб тым, што яны пагоршыліся за час пантыфікату Бэнэдыкта XVI не адпавядае рэчаіснасці. “У іўдзейска-хрысціянскім дыялогу зараз назіраецца паглыбленне таго, што ўжо было дасягнута, асабліва ў тэалагічных пытаннях”, - сказаў кардынал.

Таксама падчас інтэрв’ю іерарх расказаў, аб прычынах зменаў у тэксце вялікоднай малітвы вернікаў, якая тычылася да 2007 г. тычылася “навяртання яўрэяў”, але па ініцыятве Папы была зменена на малітву “за яўрэяў”. Іерарх патлумачыў, што так як застаецца дзейсным запавет паміж Богам і Ізлаэлем і новай ініцыятывай Бога праз Езуса Хрыста, яны не супрацьрэчаць адно аднаму. “Таксама і новы тэкст малітвы быў сфармуліраваны такім чынам, каб кожны мог адчуваць сябе як дома”, - адзначыў кардынал Кох. Аднак, ён падкрэсліў, што з іншага боку, гэта пытанне застаецца адным з самых складаных у хрысціянска-іўдзейскім дыялогу.








All the contents on this site are copyrighted ©.