2012-08-16 12:58:40

Патрыярх Кірыл: пастаянна верадзіць рану?


RealAudioMP3 “Неабходна змяніць саму танальнасць адносін паміж Польшчай і Расіяй і іх народамі. Каб змяніць гэтую танальнасць, трэба вымавіць адно слова: “прабач”, - сказаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у інтэрв’ю польскім СМІ напярэдадні свайго візіту ў Польшчу. Па словах Патрыярха, прабачэнне не з’яўляецца забыццём. “Мы не забываем пра гісторыю і спадзяемся, што ў новым клімаце, (...) гісторыкі будуць глядзець на наша складанае драматычнае мінулае ў кантэксце прымірэння двух народаў”, - падкрэсліў Прадстаяцель.

Як адзначыў Патрыярх, за шматвяковую гісторыю адносін дзвюх краін было шмат журботнага і радаснага, і нярэдка кожны з бакоў бачыў у сваім суседзе “прычыну ўсіх бед”. “Назапасілася шмат усяго за гэтыя стагоддзя. У той момант, калі свет глабалізуецца, калі зямны шар ператвараецца ў адну вялікую кватэру, развіваюцца эканамічныя адносіны паміж нашымі краінамі, і будуць развівацца, што рабіць з гэтым багажом? Настальгаваць па праблемах, пастаянна верадзіць рану?”, - задаў ён рытарычнае пытанне.

На думку Кірыла І, ініцыятыва двух Цэркваў па прымірэнні павінна быць падтрымана людзьмі, у тым ліку інстытутамі грамадзянскай супольнасці, урадамі, прадстаўнікамі бізнесу, культуры, адукацыі, навукі. Ён лічыць, што ў працэсе прымірэння мала адных чалавечых намаганняў – “вернікі павінны звярнуцца да сілы Божай, моцна маліцца аб прымірэнні нашых народаў, але каб гэта было шчыра, сардэчна, мы як людзі павінны зрабіць нейкі крок”.

Патрыярх лічыць, што паколькі Польшча – пераважна каталіцкая краіна, належыць да каталіцкай заходняй культуры, “гэтую паездку таксама варта разглядаць у больш шырокім кантэксце праваслаўна-каталіцкіх адносін”.







All the contents on this site are copyrighted ©.