2012-08-15 12:38:13

Бэнэдыкт XVI: Унебаўзяцце Панны Марыі паказвае, што ў Бога ёсць месца для чалавека


RealAudioMP3 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Бэнэдыкт XVI узначаліў св. Імшу ў касцёле св. Тамаша з Віланова ў Кастэль Гандольфа. Пантыфік нагадаў, што Унебаўзяцце Панны Марыі падцвярджае, што ў Бога заўсёды ёсць месца для чалавека. “Марыя, яднаючыся з Богам , не аддаляецца, не сягае ў невядомыя галактыкі, але ідзе да Бога, і такім чынам становіцца блізкай да кожнага з нас”, - сказаў Бэнэдыкт XVI. “Марыя, упоўні паяднаная з Богам, мае такое вялікае сэрца, што ўсё Стварэнне можа заключыць у яго. Воты ў розных частках свету, гэта падцвяджаюць”, - адзначыў Пантыфік. Святы Айцец звярнуў увагу таксама і на іншы аспект: не толькі ў Бога ёсць месца для чалавека, але і ў чалавеку ёсць месца для Бога. “У нас ёсць месца для Бога і гэта Божая прысутнасць ў нас з’яўляецца неабходнай, каб асвятляць свет у яго смутку і праблемах. Гэта прысутнасць рэалізуецца ў веры: у веры мы адкрываем дзверы нашага “я”, такім чынам, каб Бог увайшоў у нас і стал сілай, якая дае жыццё і паказвае нам шлях”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на тое, што сёння шмат гаворыцца аб будучыні, якая абавязкова павінна быць лепшай. “Калі гэта будзе і ці сапраўды будучы свет будзе лепшым, мы не ведаем, і я не ведаю таксама. Але упэўнены, што калі свет будзе аддаляцца ад Бога, то стане горшым, а не лепшым. Толькі прысутнасць Бога можа гарантаваць надыход добрага свету”, - падкрэсліў Папа.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што сённяшняя урачыстаць нагадвае ўсім, што Бог нас чакае і калі мы дасягнем іншага свету, там сустрэнем дабрыню Маці, нашых бліжніх і Вечную Любоў. Святы Айцец заклікаў даверыцца Панне Марыі, каб яна прывяла да Пана, ўмацавала веру ў вечнае жыццё і дапамагла добра пражыць той час, які Бог нам даверыў на зямлі.








All the contents on this site are copyrighted ©.