2012-08-15 11:54:44

Бразільская зборная малілася на каленях “Ойча наш” на Алімпіядзе


RealAudioMP3 Бразільская жаночая зборная па валейболе, разам з усім трэнерскім штабам, стала на калені, каб памаліцца разам “Ойча наш” пасля атрымання залатых медалёў Алімпійскіх гульняў у Лондане. 11 жніўня каманда другі раз запар стала пераможцай алімпійскага турніру, выйграўшы ў трох сэтах Злучаныя Штаты. Галоўны трэнер Жазэ Раберта Гімараеш заявіў журналістам, што ён абяцаў у выпадку перамогі здзейсніць пілігрымку шляхам св. Якуба.

“Мая жонка чула шмат абяцанняў з майго боку, і цяпер я хачу іх стрымаць”, - сказаў Гімараеш. “Я шмат маліўся, я ніколі не маліліся так шмат у маім жыцці”, - прызнаўся ён. “Я хацеў бы быць вялікім пісьменнікам, каб быць у стане перадаць такую прыгожую гісторыя, як гэта, але ў мяне няма такога таленту. Я думаю, што толькі найвялікшы пісьменнік мог стварыць гэту гісторыю: і гэта – Бог”, - дадаў з упэненасцю трэнер, гаворачы аб перамозе сваёй зборнай.







All the contents on this site are copyrighted ©.