2012-08-14 14:58:15

Святы Пасад супраць спекуляцыі прадуктамі харчавання


RealAudioMP3 27 жніўня адбудзецца сустрэча кіраўнікоў краін “Вялікай дваццаткі”. Яны збяруцца, каб абмеркаваць сітуацыю з павышэннем коштаў на прадукты харчавання, якое зноў пагражае свету. У інтэрв’ю нашаму радыё аб небяспечнасці сітуацыі расказаў арцыбіскуп Сільвана Тамазі, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэневе. Іерарх адзначыў, што статыстыка кажа аб даволі сур’ёзных наступствах харчовага крызісу: у свеце налічваецца каля 170 млн. дзяцей, аслабленых хваробамі ўзнікшымі ў выніку недаядання. Ён нагадаў, што існуюць краіны, амаль усё насельніцтва якіх пакутуе ад голаду, напрыклад Емен, дзе галадае каля 10 млн. чалавек. З іх каля 260 тыс. дзяцей маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем або знаходзяцца пад пагрозай смерці. Падобная сітуацыя назіраецца ў Сахелі, Самалі і Паўднёвым Судане.

“У той час як ААН заявіла аб неабходнасці 8 млрд. долараў, для вырашэння актуальных праблем, было сабрана толькі каля 4 млрд.”, - паведаміў іерарх і дадаў, што “праблема застанецца і нават узрасце ў сувязі з надыходзячым новым крызісам”. Паводле яго, апошні будзе выкліканы малым ураджаем у краінах, якія з’яўляюцца галоўнымі экспарцёрамі харчовых прадуктаў у свеце: ЗША, Аўстраліі і Расіі. Гэта паўплывае на рост коштаў і можа, як ў 2008 г., прывесці да сацыяльных пратэстаў у многіх краінах свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.