2012-08-14 11:27:30

Кс. Ламбардзі: публікацыя абвінаваўчага акту – крок на шляху да празрыстасці


RealAudioMP3 Публікацыя абвінаваўчага акту адносна камердынера Папскага дому Паўла Габрыэле – “гэта канкрэтны крок, здзейснены з дапамогай адмысловых юрыдычных прыладаў і метадаў, для адказу на праблемы, звязаныя з дакладнасцю і празрыстасцю, без ярлыкоў ці пакрывання каго-небудзь у добрых намерах”. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Ён адзначыў, што публікацыя такога важнага дакументу, як абвінаваўчы акт, у якім падрабязна апісваецца ход расследвання крадзяжу і перадачы журналістам дакументаў Папы і Святога Пасаду, з’яўляецца “мужным учынкам і да гэтага часу не частым у ватыканскай практыцы”. Кс. Ламбардзі падкрэсліў, што знаёмства шырокай аўдыторыі з падрабязнасцямі гэтай справы адпавядае лініі празрыстасці, якую вядзе Апостальская Сталіца ў розных сферах сваёй дзейнасці. Ён таксама нагадаў, аб нядаўніх праверках ватыканскай фінансавай сістэмы экспертамі Савета Еўропы “MONEYVAL”. Кіраўнік Залы Друку падкрэсліў давер Бэнэдыкта XVI да ватыканскай магістратуры і павазе да яе кампетэнцыі і аўтаноміі, неабходныя для пошуку праўды і ўстанаўлення справядлівасці. Гэта, паводле кс. Ламбардзі, можа дапамагчы на шляху да празрыстасці, а таксама ў сферы камунікацыі падчас дускусій адносна не тыпова касцёльных пытанняў.

“Укладу магістратуры не дастаткова, каб пераадолець цэлую гаму праблем, але ён сур’ёзны і вялікі; ён можа ў іншай перспектыве натхніць на разважанні аб сур’ёзнасці праблем, звязаных з вернасцю інстытутаў, каштоўнасцю даверу і канфідэнцыйнай камунікацыяй, салідарнасцю і адказнасцю за адзінства ў служэнні інстытутам”, - сказаў кс. Ламбардзі. Ён дадаў таксама, што такая лінія была свядома прынята Святым Айцом для больш плённага і евангельскага служэння Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.