2012-08-14 12:41:43

Кардынал-канвертыт – прыклад для англіканаў, перайшоўшых у каталіцызм


RealAudioMP3 Біёграф бл. Джона Генры Ньюмана, вялікага канвертыта з англіканства, заявіў аб маральным і дактрынальным крызісе ў сучаснай англіканскай супольнасці. Кардынал Ньюман “бачыў, як важна ведаць сваю веру, і ісціну, адкрытую Богам праз Касцёл, і як важна жыць у адпаведнасці з гэтай ісцінай, а не меркаваннямі”, - сказаў айцец Хуан Вэлес. Ён падкрысліў, што будучы англіканінам, Ньюман прыйшоў да высновы, што ўлада біскупаў рэалізуецца толькі ў адзінстве з Рымскім Пантыфікам. Гэты яўны апостальскі аўтарытэт рэзка кантрастуе з сучаснай англіканскай практыкай, “давер будучыні Царквы галасаванню”, заўважыў эксперт. Ён перакананы, што жыццё Ньюмана з’яўлялася “крыніцай пастаяннай дапамогі для тых, хто думае аб сваёй каталіцкай веры ці збіраецца стаць католікам”.

Айцец Вэлес лічыць, што “вельмі верагодна”, што бл. Джон Генры Ньюман у канчатковым выніку “будзе кананізаваны, а затым стане Доктарам Касцёла”.

Сувязь паміж гістарычным англіканствам і цяперашнім яго варыянтам, перакананы святар, палягае на няздольнасці знайсці тое, што Ньюман называў “дагматычным прынцыпам”. Кардынал-канвертыт і ў свой англіканскі, і каталіцкі перыяды прысвяціў сябе “барацьбе з тым, што ён назваў “лібералізмам у рэлігіі”.

Біёграф заўважыў, што ўвайшоўшы ў поўныя зносіны з Рымскім Касцёлам, Ньюман ніколі не азіраўся назад – нягледзячы на асабістыя цяжкасці, публічныя нападкі, і непаразуменні ў рамках Каталіцкага Касцёла. Менавіта праз іх, як заўважыў айцец Вэлес, Ньюман навучыўся праяўляць міласэрнасць, і выпраўляць свае асабістыя недахопы.







All the contents on this site are copyrighted ©.