2012-08-13 13:03:15

Алімпійскія гульні: сведчанне веры перад аб’етывамі тэлекамер


RealAudioMP3 Адным з фенаменаў Алімпійскіх гульняў у Лондане стала вялікая колькасць выпадкаў сведчання веры з боку спартсменаў: ад простага ўчынення знаку крыжа да публічных малітваў і падзякаў Богу. Напэўна самымі памятнымі момантамі сталі малітвы эфіопскай бягунні на доўгіяй дыстанцыі Мэресэт Дэфар і ірландскай баксёршы Кэці Тэйлар. Першая заваявала алімпійскае золата ў бегу на 5000 м. Адразу пасля фінішу яна, поўная ўдзячнасці і радасці ўзнесла малітву да Бога, дэманструючы перад тэлекамерамі выяву Панны Марыі і Езуса. Кэці Тэйлар – пратэстантка-пяцідзесятніца, таксама свае першыя словы падзякі за перамогу ў турніры скіравала да Бога.

На думку капелана брытанскіх Узброеных сіл, біскупа Рычарда Моса, гэта сведчыць аб тым, што “невялікае публічнае сведчанне аб веры не з’яўляецца шкодным”, як часта мяркуюць у сучасных грамадствах. Акрамя таго, на думку іерарха, гэта яшчэ раз падцвярджае, што вера – не толькі асабістая справа, але аб ёй неабходна сведчыць перад людзьмі, выкарыстоўваючы розныя магчымасці. Таксама біскуп Мос звярнуў увагу на тое, што за апошнія два тыдні Алімпійскіх гульняў Лондан ператварыўся ў зусім іншы горад, у параўнанні з тым, якім быў 12 месяцаў таму – падчас гвалтоўных беспарадкаў, сведкам якіх стаў увесь свет.

Іерарх выказаў падзяку ўсім удзельнікам Алімпійскіх гульняў за іх адважнае сведчанне веры, сяброўства і павагу адзін да аднаго, што будзе карысцю асабліва для маладога пакалення і альтэрнатывай дамінуючай сёння культуры.








All the contents on this site are copyrighted ©.