2012-08-12 14:39:34

Святы Пасад і біскупы ЗША ганарацца ўкладам амерыканскіх законніц


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца і біскупы ЗША ганарацца ўкладам амерыканскіх законніц у сацыяльную, душпастрыскую, духоўную, медыцынскую і адукацыйную дзейнасць Касцёла і многія іншыя сферы ў якіх ажыцяўляецца дапамога самым патрабуючым і бедным. Аб гэтым сказаў арцыбіскуп Сіэтла Пітэр Сартрэйн, на заканчэнне Канферэнцыя вышэйшых настаяцельніц жаночых манаскіх кангрэгацый ЗША, якая прайшла 7-10 жніўня ў Сэнт-Луісе. Іерарх, прызначаны Канферэнцыя Веравучэння для вядзення дыялога з Канферэнцыя вышэйшых настаяцельніц, адзначыў, што яны зрабілі шмат для дабрабыту жыхароў Злучаных Штатаў і працягваюць гэта рабіць сёння. Ён запэўніў прадстаўніц жаночых манаскіх супольнасцяў у сваёй адкрытасці на вядзенне дыялога і вырашэння ўсіх існуючых праблем у духу навучання Каталіцкага Касцёла і павагі да важнай ролі, якую выконваюць законніцы. Прычынай канфлікту сталі сур’ёзныя парушэнні дактрыны Каталіцкага Касцёла. У прыватнасці размова ішла пра прэзентацыі, публікацыі і прамовы пад эгідай Канферэнцыі вышэйшых настаяцельніц, якія змяшчалі памылкі адносна вучэння пра Найсвяцейшую Тройцу, Эўхарыстыю, боскасць Хрыста, натхненне ў Святым Пісанні, пасвячэнне жанчын і вучэнне Касцёла аб чалавечай сексуальнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.