2012-08-11 18:30:04

“L’Osservatore Romano” пра юбілей у супольнасці з Тэзэ


RealAudioMP3 На першы погляд вельмі непрыкметны касцёл экуменічнай супольнаці ў маленькай вёсцы французскай Бургундыі, так жа не адразу заўважальны, як і крокі людзей да згоды. Так піша пра юбілей асвячэння храма ў Тэзэ выйшаўшая з заўтрашняй датай “L’Osservatore Romano”. Гэта было 50 гадоў таму. Цяпер ля касцёла пакоіцца заснавальнік супольнасці, забіты ў 90-гадовым узросце, брат Ражэ.Ватыканская газета нагадвае, што ініцыятыва ўзнікла ў 1958 г., праз 13 гадоў пасля заканчэння ІІ Сусветнай вайны, як адказ на заклік аднаго берлінскага адваката Лотара Крэйсіга да ўзвядзення ў краінах пацярпелых ад вайны сімвалічных “знакаў узнагароды” Богу. На яе адгукнуўся брат Ражэ, які марыў стварыць цэнтр згоды паміж усімі хрысціянскімі традыцыямі. Заснаваная ім супольнасць, якая адзначалася гасціннасцю і экуменічным сяброўствам, хутка заваявала сэрцы хрысціян.

З нагоды 70-годдзя супольнасці ў Тэзэ і 5-годдзя смерці яе заснавальніка, некалькі гадоў таму, Бэнэдыкт XVI напісаў у сваім спецыяльным звароце, што брат Ражэ даў сведчанне “экуменізму святасці”. “Ён стаў промнем на цяжкім шляху да адзінства вучняў Хрыста”, яго супольнасць – дапамогай маладым людзям усталяваць асабістыя адносіны з Богам.








All the contents on this site are copyrighted ©.