2012-08-11 13:17:25

Тэолаг: чалавек будзе выратаваны, калі зразумее, што Езус грае першую ролю ў Божым плане


RealAudioMP3 Толькі праз Божае Слова можна зразумець паслядоўнасць і рэальныя адносіны паміж Езусам, светам і чалавецтвам. Гэта і ёсць місія Касцёла ў прасторы і часе. Такое меркаванне выказвае на сатронках сённяшняй “L’Osservatore Romano” вядомы тэолаг, заснавальнік і дырэктар Інстытута гісторыі тэалогіі і даследчык ў гэтай галіне, кс. Інас Біфі. Ён пралівае святло на простыя рэчы, якія звычайна застаюцца не заўважанымі. Тэолаг упэўнены, што ўсё змяняецца, толькі гуманізм, прынесены чалавецтву ўцелаўленнем Хрыста застаецца нязменным. Чалавецтва будзе выратавана, калі зразумее, што менавіта Хрыстус грае першую ролю ў Божым плане. Пунктам аднясення не можа быць нейкая зменлівая рэч, але менавіта Ён – Сын Божы, перакананы навуковец.

Натуральна, у храналагітчным парадку свет і чалавек ужо існавалі перад уцелаўленнем Слова, - піша прафесар Біфі, нагадваючы, што перад пачаткам новай эры чалавек ужо быў высокаразвіты і стаў сам па сабе “аб’ектам філасофскіх дысцыплін”, як называў яго св. Тамаш з Аквіну. Ужо існавалі логіка, антрапалогія, этыка,тэалогія, прыродазнаўчыя навукі. Але, італьянскі філосаф і тэолаг нагадвае, што існуе іншае, пазачасовае вымярэнне – анталагічнае. Яно вызначае парадак і першынства для кожнай ідэі і думкі: усё павінна пачынацца ад Езуса. Толькі са свяцільнікам веры чалавецтва можа прызнацца ў сваёй абмежаванасці, паспрабаваць ачысціцца ад туману, які часта напаўняе розум і паходзіць з першароднага граху. Ад Найсвяцейшай Тройцы залежыць “мадыфікацыя” і канчатковы лёс планеты Зямля і яе жыхароў.

Езус – і больш ніхто – ёсць гарантыя поспеху стварэння. Таму так важна знайсці новыя, глыбокія метады евангелізацыі, каб данесці гэта да сённяшняга чалавека, упэўнены Інас Біфі.








All the contents on this site are copyrighted ©.