Італьянскі іерарх: грамадству трэба шмат адукаваных католікаў
“Неабходна, каб заўсёды,
у публічным жыцці, было шмат добра адукаваных католікаў”, - адзначыў 10 жніўня кардынал
Анджэла Баньяска, старшыня епіскапату Італіі падчас св. Імшы ў базыліцы св. Лаўрэнція
ў Генуі. Іерарх падкрэсліў, што абавязкам хрысціян з’яўляецца быццё “зачынам” для
грамадства, бо яны атрымалі каштоўны скарб глыбокага бачання, а таксама рэлігійных,
чалавечых і культурных каштоўнасцяў. “Іх прысутнасць не кадыфікавана ў адмысловых
формулах, але заключаецца ва ўсведамленні таго, што фундаментальнымі каштоўнасцямі
нельга гандляваць; што не ўсе каштоўнасці роўныя, але існуе цэлая іерархія і сувязь
паміж імі; што жыццёвая і сямейная мараль не з’яўляюцца наступствамі, але фундаментам
грамадскай справядлівасці і салідарнасці”, - сказаў італьянскі іерарх. Ён нагадаў,
аб шматлікіх католіках, якія былі актыўна ўключаны ў палітычнае жыццё Італіі і Еўропы
і скіравалі свае інтэлектуальная і духоўная здольнасці, а таскама дактрынальныя кампетэнцыі
сфармаваныя ў святле сацыяльнага навучання Касцёла, на служэнне не ўласнаму дабру,
але супольнаму.