Кангрэгацыя Каталіцкай Адукацыі чакае “вясны пакліканняў”
Паводле статыстычных
дадзеных прадстаўленых Кангрэгацыяй Каталіцкай Адукацыі за апошнія 10 гадоў павялічылася
колькасць клерыкаў і законнікаў якія навучаюцца на філасофскіх і тэалагічных факультэтах
каталіцкіх універсітэтаў і семінарый. Гэта можа казаць аб набліжэнні сапраўднай “вясны
пакліканняў”, прынамсі ў некаторых рэгіёнах свету, лічыць ватыканскае выданне “L’Оsservatore
Romano”. У першую чаргу, гэты фенамен тычыцца краін Азіі і Афрыкі. Тут назіраецца
самы высокі рост колькасці патэнцыйных кандыдатаў да святарства. Напрыклад у краінах
Азіі у перыяд з 2000 па 2010 г. іх колькасць павялічылася з 25 тыс. да 30 тыс. у асноўным
за кошт такіх краін, як Паўднёвая Карэя, Японія, Філіпіны, Індыя, В’етнам і Кітай.
У Афрыцы колькасць навучэнцаў тэалагічных і філасофскіх факультэтаў за апошнія 10
гадоў павялічылася з 20 тыс. да 27 тыс.
Што тычыцца Блізкага Усходу, то тут
негатыўны уплыў аказаў крызіс і адсутнасць міру, што прымусіла хрысціян эміграваць
у больш спакойныя краіны. У выніку колькасць навучэнцаў панізілася з 800 чалавек у
2000 г. да 700 ў 2010 г. Падобная сітуацыя наглядаецца ў Еўропе. Тут, нягледзячы на
спакойныя ўмовы, колькасць студэнтаў паменшылася з 27 тыс. у 2000 г. да 20 тыс. у
2010 г. У Амерыцы павялічэнне колькасці патэнцыйных кандыдытаў да святарства назіраецца
на Поўначы, але ў астатніх частках нязначнае але памяньшэнне.Нягледзячы на гэта, за
кошт навучэнцаў у Азіі і Афрыцы, іх агульная колькасць у свеце павялічылася. Адзначаецца,
што гэтыя лічбы улічваюцца ў рамках падрыхтоўкі да ініцыятыў у рамках Года Веры? які
пачнецца ў кастрычніку 2011 і новай евангелізацыі, да якой заклікаў Бэнэдыкт XVI.