2012-08-10 10:30:31

Ватыканскія архівы і бібліятэка - скраб і імпульс для будучыні


RealAudioMP3 Народ, які губляе сваю гістарычную памяць падвяргаецца небяспечнай амнезіі і аддаляецца ад магчымасці рухацца ў накірунку будучыні. Таму “Апостальская Бібліятэка і Ватыканскі Сакрэтны Архіў можна лічыць каштоўнымі аздобамі на кароне Касцёла”. У гэтым упэўнены арцыбіскуп Жан-Луі Бруге, 26 чэрвеня прызначаны Бэнэдыктам XVI Архівістам і Бібліятэкарам Святога Рымскага Касцёла. “Я захоўваю фундаментальную памяць для таго, каб на моцным фундаменце будаваць будучыню”, - адзначыў у інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” былы сакратар Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. Ён падкрэсліў, што гэтым установам даверана не толькі захаванне старажытнай ідэнтычнасці Касцёла, але таксама і імпульс для яго развіцця і менавіта таму, калі гаворка ідзе аб Апостальскай Бібліятэцы і Ватыканскім Сакрэтным Архіве, можна казаць аб сапраўдных каштоўных скарбах.

Арцыбіскуп Бруге расказаў, што з 1550 г., часу калі была ўстаноўлена пасада Архівіста і Бібліятэкара Святога Рымскага Касцёла, ён з’ўяляецца 47-м іерархам, які быў на яе прызначаны. На працягу гісторыі большасць з кіраўнікоў гэтых устаноў Святога Пасаду былі італьянцамі, але таксама былі англічане, немцы, аўстрыйцы, іспанцы і тры французы. Арцыбіскуп Бруге – стаў чацвёртым, змяніўшы іншага французскага іерарха і дыпламата кардынала Жана Луі Тарана.

Арцыбіскуп Бруге падзяліўся, што калі Папа прызначаў яго на пасаду Архівіста і Бібліятэкара Святога Рымскага Касцёла, ён сказаў, што сам заўсёды марыў аб тым, каб займаць гэту пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.