2012-08-09 13:39:55

Чэхія: 40 дзеячоў культуры за рэстытуцыю касцёльнай маёмасці


RealAudioMP3 Каля 40 чэшскіх дзеячоў культуры і мастацтва, у тым ліку ўдава былога прэзідэнта краіны Вацлава Гаўла, актрыса Дагмар Гаўлава, падпісалі петыцыю ў падтрымку законапраекта аб вяртанні ўласнасці рэлігійным арганізацыям. Яны напісалі, што рэстытуцыя часткова выправіць шкоды, прычыненыя Цэрквам з боку камуністычнага рэжыму, які канфіскаваў іх маёмасць незаконна. Аўтары выказваюць спадзяванне, што гэта пытанне не стане “палітычнай і ідэалагічнай зброяй” на маючых адбыцца ў кастрычніку выбарах у рэгіянальныя сходы.

Палата дэпутатаў, ніжняя палата парламента, прыняла 14 ліпеня, пасля больш чым 20-гадовай дыскусіі, законапраект адносна вяртання маёмасці 17-ці Цэрквам, з якіх Каталіцкі Касцёл з’яўляецца самым буйным.

Цэрквам павінны быць звернуты землі і нерухомасці на суму 75 млрд. крон. Яны павінны атрымаць на працягу наступных 30 гадоў таксама 59 млрд. крон фінансавай кампенсацыі за нявернутую ўласнасць. Згодна з законапраектам, дзяржава павінна паступова спыніць фінансаванне рэлігійных арганізацый. Пераходны перыяд будзе доўжыцца 17 гадоў.

Пасля прыняцця ніжняй палатай, законапраект накіраваны ў Сенат. Аднак, як чакаецца, вышэйшая палата, у якой дамінуюць левыя, накіруе дакумент на дапрацоўку.

Аўтары петыцыі лічаць, што новы закон дазволіў бы грамадзян вызваліць ад падаткаў на Цэрквы, а рэлігійным арганізацыям самастойна кіраваць сваёй маёмасцю.







All the contents on this site are copyrighted ©.