2012-08-09 13:05:12

Ватыканскі іерарх: успамін трагедыі ў Нагасакі – заклік да малітвы за мір


RealAudioMP3 У японскім Нагасакі адбылася св. Імша ў інтэнцыі міру і ахвяр атамнай бамбардыроўкі Японіі, якая была дзейснена напрыканцы ІІ Сусветнай вайны ЗША. У літургіі прынялі ўдзел японскія каталіцкія іерархі, Апостальскі нунцый у гэтай краіне арцыбсікуп Джозэф Чэнот, шматлікія святары і вернікі. Спецыяльна да ўдзельнікаў Эўхарыстыі скіраваў сваё пасланне былы сакратар Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу арцыбсікуп Пьер Луіджы Чэлата. Ён адзначыў, што трагедыя, якая адбылася ў Нагасакі 67 гадоў таму з’яўляецца напамінам аб неабходнасці пастаннай і руплівай малітвы за мір. “Вызнаўцы розных рэлігій пакліканы да супрацоўніцтва з усімі ў будаванні міру, робячы асаблівы ўклад у адпаведнасці са сваімі духоўнымі традыцыямі, якія можна акрэсліць паняццямі “спачуванне”, “міласэрнасць”, “прабачэнне” і “любоў”, - падкрэсліў арцыбіскуп.

Іерарх заклікаў вернікаў памятаць, што мір з’яўляецца дарам Бога, а таксама заданнем, якое Ён даверыў людзям. “Езус запрашае нас да вялікай місіі любові: маліцца і дзейнічаць, каб мір умацаваўся паўсюль і з ім магло заквітнець новае жыццё. У гэтым заключаецца змест благаслаўлення, абяцанага Настаўнікам: “Шчаслівыя міратворцы, бо сынамі Божымі будуць названы”, - сказаў арцыбіскуп Чэлата.








All the contents on this site are copyrighted ©.