Арцыбіскуп Нагасакі: вызваліць Зямлю ад атамнай энергетыкі
9 жніўня ўвесь свет
будзе адзначаць чарговую гадавіну з дня атамнай бамбардзіроўкі Нагасакі, гораду, які
побач з Хірасімай стаў сусветна вядомым з-за жудаснай падзеі 67-гадовай даўніны. Маніфестацыі,
якія праходзяць у Японіі сёлета прымаюць форму не толькі ўспаміну, але і пратэсту
супраць атамнай энергетыкі. Японскія хрысціяне падтрымліваюць гэтыя імкненні. Арцыбіскуп
Нагасакі Джозэф Міцуакі Такамі паведаміў, што ў краіне паўстаў вялікі рух супраць
прысутнасці атамных электрастанцый. Іерарх спадзяецца, што ўрад паспяшаецца з настолькі
нялёгкім рашэннем і пачне намаганні па развіццю альтэрнатыўных крыніц энергіі.
“Урэшце
рэшт, атамная станцыя крыху падобна на атамную бомбу: тут скарыстана тая ж энергія.
Гэта праўда, што яна прыносіць карысць грамадству, але, у той жа час, з’яўляецца небяспечнай,
занадта небяспечнай, бо можа забрудзіць нашу зямлю, прыроду і наша жыццё. Сёння мы
зразумелі, што ядзерная энергетыка павіна быць выключана з карыстання на нашай планеце”,
- сказаў арцыбіскуп Нагасакі Ёсіп Міцуакі Такамі.
9 жніўня ў св. Імшы за ахвяр
бамбардзіровак 1945 г. у Нагасакі прыбудзе прадстаўнік Святога Пасаду, арцыбіскуп
Пьер Луіджы Чэлата, віцэ-камерленга Святога Рымскага Касцёла.