2012-08-07 14:59:50

Папа заклікаў аргентынцаў да дабрачыннасці


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI заклікаў аргентынцаў быць шчодрымі падчас спецыяльнага агульнанацыянальнага збору ахвяраванняў для бедных, які пройдзе ў краіне 9 верасня. Мясцовыя жыхары павінны “засведчыць словы падтрымкі і праявіць плённую дабрачыннасць для маючых у гэтым найбольшую патрэбу”, - напісаў Папа ў пасланні да біскупаў краіны. Заклік Папы быў накіраваны на імя старшыні Камітэту епіскапату па дапамозе найбольш патрабуючым рэгіёнам, біскупу Адольфа Ур’ёна, які з’яўляецца галоўным арганізатарам збору ахвяраванняў, што пройдзе ва ўсіх парафіях Аргентыны ў другую нядзелю верасня. У сваім пасланні Бэнэдыкт XVI запрасіў аргентынцаў “узмацніць сваю любоў да Хрыста, атаясамляючы сябе ўсё больш і больш з тымі, хто, хоць багаты, збяднеў для нас”. Святы Айцец даручыў акцыю заступніцтву Маці Божай з Лухан – апякунцы Аргентыны, і ўдзяліў сваё апостальскае благаслаўленне ўсім, хто ў ёй прыме ўдзел.







All the contents on this site are copyrighted ©.